21 июля 2024, 13:20
rubeende
logo

Быховский

районный исполнительный комитет

официальный сайт

213352, г. Быхов, ул. Ленина, д.31
Приемная: 8 (02231) 79-641
E-mail: byhov_rik@mogilev.by

Дзень жывёлавода прайшоў у Быхаўскім раёне

  • размер шрифта уменьшить размер шрифта увеличить размер шрифта
Дзень жывёлавода прайшоў у Быхаўскім раёне

Група спецыялістаў на чале са старшынёй раённага Савета дэпутатаў Вячаславам Сідарэнка наведала жывёлагадоўчыя аб’екты ААТ «Новабыхаўскі», дзе разам з работнікамі ферм разабралі найбольш актуальныя вытворчыя пытанні, падвялі вынікі зробленага за мінулы месяц і паставілі задачы на бягучы. Вячаслаў Міхайлавіч сам доўгі час узначальваў Новабыхаўскі сельвыканкам і добра ведае працоўныя калектывы, таму размова атрымалася асабліва шчырай.

Дзень жывёлавода прайшоў у Быхаўскім раёне

У цэлым праблем у гаспадарцы хапае, але ёсць і вопытныя, руплівыя жывёлаводы. Вось толькі атрыманыя вынікі зусім не радуюць: даведзеныя паказчыкі не выкананы. Так, на малочна-таварным комплексе «Новы Быхаў» усё малако ішло толькі 1 гатункам, тады як у 2018-м яго часткова здавалі вышэйшым. Прыкметна знізілася і валавае прыбаўленне жывёлы ў весе. І гэта пры тым, што кармоў дастаткова. Што перашкаджае атрымліваць якасную прадукцыю?

Асноўная прычына, акрамя дапушчаных парушэнняў тэхналагічнай дысцыпліны, — чалавечы фактар. Жывёлаводы згаджаюцца: становішча трэба выпраўляць. Калі кожны пачне добрасумленна працаваць на сваім участку працы, пры правільнай тэхналогіі даення кароў малако пойдзе не толькі вышэйшым, але і гатункам «экстра». А гэта, у сваю чаргу, і прыкметная прыбавка да заробку.

На МТФ «Лазарэвічы» сітуацыя, на першы погляд, лепей. Валавы надой, як і валавае прыбаўленне жывёлы ў весе, выраслі ў параўнанні з мінулым годам. Прасочваецца пэўная станоўчая дынаміка, але жывёлаводы прызнаюць: вытворчыя заданні не выкананы. Мінулагоднія вынікі прааналізавалі, таму ўпэўнены: у бліжэйшы час сітуацыя палепшыцца, у перспектыве спадзяюцца на рост прадукцыйнасці працы. Сярод пазначаных праблем — вялікая колькасць хворых кароў і неабходнасць рамонту абсталявання. Тым не менш, работнікі фермы паставілі задачу дамагчыся надояў малака вышэйшым гатункам: ёсць для гэтага добрасумленныя спецыялісты, ёсць магчымасці, ды і меры стымулявання ў гаспадарцы распрацаваны. Жывёлаводам нагадалі: ад эфектыўнасці працы кожнага чалавека напрамую залежыць і памер яе аплаты. Чым вышэй будуць паказчыкі, тым вышэй будзе і заработная плата. Справа за малым — працавітасць і гаспадарскі падыход.

Ферма «Таймонава», можна сказаць, самая «непраблемная» ў ААТ «Новабыхаўскі». Тут утрымліваецца 444 галавы буйной рагатай жывёлы. Структура статка за апошні час прыкметна змянілася ў лепшы бок. Калі «паднаціснуць», то з даведзенымі заданнямі калектыў фермы справіцца. Чаму ж і тут не выйшлі на планавыя паказчыкі?

Па словах жывёлаводаў, кармоў хапае, але часам і бываюць праблемы з пастаўкамі. Не заўсёды задавальняе і іх якасць, хоць корманарыхтоўкай займаецца сама гаспадарка. Урок на будучыню: каб быць з малаком і мясам, у якаснай закладцы кармоў павінны быць зацікаўленыя ўсе. А сёння, каб палепшыць сітуацыю, можна набыць сена ў прыватнікаў, тым больш, што падобныя прапановы ўжо паступаюць. Галоўнае — людзі нацэлены на вынік, стараюцца захаваць працоўны калектыў і хварэюць за сваю справу. А значыць, змены сябе чакаць не прымусяць, паабяцалі на «Тайманава». Ну што ж, да наступнага Дня жывёлавода спрацаваць трэба максімальна эфектыўна.

Таццяна ДАНІЛАВА

     Книга «Память Быховского района» Пилотная программа Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время #ПознайБеларусь Вниманию председателей и членов садоводческих товариществ Вниманию председателей и членов садоводческих товариществ Гуманитарное сотрудничество Министерство промышленности

Разработка и сопровождение
КУП «МОЦИС», г. Могилев

© 2018г.
Быховский районный исполнительный комитет
Официальный сайт