21 июля 2024, 11:24
rubeende
logo

Быховский

районный исполнительный комитет

официальный сайт

213352, г. Быхов, ул. Ленина, д.31
Приемная: 8 (02231) 79-641
E-mail: byhov_rik@mogilev.by

На Быхаўшчыне прайшла творчая праграма “Па родных сцежках малой радзімы”

  • размер шрифта уменьшить размер шрифта увеличить размер шрифта
На Быхаўшчыне прайшла творчая праграма “Па родных сцежках малой радзімы”

Творчая праграма “Па родных сцежках малой радзімы” прайшла на Быхаўшчыне ў рамках абласнога творчага марафону “Натхненне малой радзімы”.

На Быхаўшчыне прайшла творчая праграма “Па родных сцежках малой радзімы”

На Быхаўшчыне прайшла творчая праграма “Па родных сцежках малой радзімы”

Лепшыя салісты, харэаграфічныя калектывы, народныя ансамблі з ўсяго раёна сабраліся ў раённым цэнтры культуры, каб прадставіць сваю творчасць. Таленавітыя, адораныя, яны выклікалі буру эмоцый у гледачоў.

Было чаму падзівіцца і да пачатку канцэртнай праграмы: ў фае можна было азнаёміцца з работамі майстроў народнай творчасці. А калі ўсе прысутныя занялі свае месцы ў глядзельнай зале, іх увазе быў прадстаўлены спектакль “Свае” ўдзельнікаў народнага тэатральнага калектыва “Крыніца”.

Настаў час самага цікавага. Канцэрт пачаўся з літаратурна-музычнай кампазіцыі “Помні славу сваю, беларус”, і прадоўжыўся песнямі і танцамі.

Вядучыя запрасілі гледачоў прайсціся па сцяжынках нашай малой радзімы, нагадалі пра гістарычныя жывапісныя мясціны, святыні Прыдняпроўскага краю. Баркалабаўскі Свята-Узнясенскі жаночы манастыр, дзе знаходзіцца Цудадзейная ікона Баркалабаўскай Божай Маці, замак Сапегі, Быхаўская сінагога, палацава-паркавы ансамбль XIX стагоддзя, размешчаны ў вёсцы Грудзінаўка, Лудчыцкая вышыня Герояў, мемарыял марской славы, адкрыты ў гонар 320-годдзя ўтварэння ваенна-марскога флоту. Шмат чаго можна казаць пра гэтыя месцы, але ж яднае іх адно – яны аднолькава каштоўныя для быхаўчан.

Яе імя знаёма амаль кожнаму жыхару нашага раёна. Выхаванка Макранская дзіцячай школы мастацтваў Вікторыя Звяровіч спявае настолькі пранікнёна, нібы дакранаецца да душы і напаўняе яе святлом. Таксама прагучалі песні ў выкананні Тамары Ога, Таццяны Краўчанкі, народнага ансамбля ветэранаў працы “Гаспадыня”, народнага ансамбля настаўнікаў Дзіцячай школы мастацтваў г. Быхава “Ліра”, народнага фальклорнага гурта “Багатуха”, Дзяніса Азарава, народнага калектыву папулярнай песні “Дняпроўскія зоры”, вакальнага гурту “Смяшарыкі”.

Узорная творчая студыя “Дар” і дзіцячая арт-студыя “Прыгажуня” Дзіцячай школы мастацкіх рамёстваў па сцэне хадзілі, нібыта па подыуму, дэманструючы сваю калекцыю адзення і вырабаў з саломы.

Зарад бадзёрасці гледачы атрымалі ад выступленняў узорнага харэаграфічнага ансамбля “Надзейка”, харэаграфічнага калектыву Макранскай дзіцячай школы мастацтваў і, канешне, ансамбля мажарэтак і барабаншчыц.

Даведка “МП”:

Творчы марафон праводзіцца на працягу 2019 года і ўяўляе сабой серыю мерапрыемстваў, накіраваных на падтрымку і папулярызацыю аматарскай творчасці кожнага раёна Магілёўскай вобласці з асноўнымі тэматыкамі: «Год малой радзімы», «75-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў».

Кацярына ГУРСКАЯ

     Книга «Память Быховского района» Пилотная программа Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время #ПознайБеларусь Вниманию председателей и членов садоводческих товариществ Вниманию председателей и членов садоводческих товариществ Гуманитарное сотрудничество Министерство промышленности

Разработка и сопровождение
КУП «МОЦИС», г. Могилев

© 2018г.
Быховский районный исполнительный комитет
Официальный сайт