20 июля 2024, 05:20
rubeende
logo

Быховский

районный исполнительный комитет

официальный сайт

213352, г. Быхов, ул. Ленина, д.31
Приемная: 8 (02231) 79-641
E-mail: byhov_rik@mogilev.by

Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах: як гэта будзе

  • размер шрифта уменьшить размер шрифта увеличить размер шрифта
Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах: як гэта будзе

5-6 верасня ў Бялынічах Магілёўскай вобласці адбудзецца дваццаць сёмы Дзень беларускага пісьменства. Як паведаміў намеснік Міністра інфармацыі Ігар Бузоўскі, на падставе прапаноў, якія звучалі ад аргкамітета, і з улікам абставін эпідэмсітуацыі распрацавана праграма свята. Асноўныя тэматычныя кропкі Дня пісьменства — год малой Радзімы, 75-годдзе вялікай перамогі, 90-годдзе Уладзіміра Караткевіча. Да свята падрыхтаваны тэматычныя выданні.

Урачыстае адкрыццё свята адбудзецца ў тэматыцы беларускага тэксту. У мастацкай канцэпцыі выкарастаны краязнаўчыя матэрыялы, паданні і гістарычныя падзеі Бялыніцкага краю, гісторыя развіцця беларускага тэксту, а таксама літаратурная спадчына пісьменніка Уладзіміра Караткевіча. Асноўным мерапрыемствам на адкрыцці будзе цырымонія ўзнагароджэння пісьменнікаў — пераможцаў нацыянальнай літаратурнай прэміі.

На фестывалі кнігі і прэсы будзе дадзены старт гістарычнай квэст-гульне «Скарб князя Гальшанскага». А ўвечары 5 верасня адбудецца хрэсны ход удзельнікаў рэспубліканскай навукова-асветніцкай экспедыцыі «Дарога да святыняў» з благадатным агнём ад труны Гасподняй.

Цырымонія закрыцця свята пройдзе у тэматыцы «Як ствараліся традыцыі малой Радзімы». У рамках мерапрыемства адбудзецца перадача Дня беларускага пісьменства городу Копылю Мінскай вобласці. Таксама гасцей і ўдзельнікаў чакае мерапрыемства-экспедыцыя «Дарога да святыняў», навукова-практычная канферэнцыя «Белыніцкія чытанні», падвядзенне вынікаў і дэманстрацыя ролікаў конкурсу буктрэйлераў «Кніга з экрана», які на працягу года праводзіўся БРСМ сумесна з Міністэрствам інфармацыі і Саюзам пісьменнікаў Беларусі.

СБ

     Книга «Память Быховского района» Пилотная программа Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время #ПознайБеларусь Вниманию председателей и членов садоводческих товариществ Вниманию председателей и членов садоводческих товариществ Гуманитарное сотрудничество Министерство промышленности

Разработка и сопровождение
КУП «МОЦИС», г. Могилев

© 2018г.
Быховский районный исполнительный комитет
Официальный сайт