19 июля 2024, 16:20
rubeende
logo

Быховский

районный исполнительный комитет

официальный сайт

213352, г. Быхов, ул. Ленина, д.31
Приемная: 8 (02231) 79-641
E-mail: byhov_rik@mogilev.by

Сэрцам адданыя роднай зямлі

  • размер шрифта уменьшить размер шрифта увеличить размер шрифта
Сэрцам адданыя роднай зямлі

Радзіма і народ – адзіныя. Наша сінявокая краіна і яе грамадзяне чакаюць адно з найважнейшых дзяржаўных святаў — Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, які штогод адзначаецца 15 сакавіка.

Канстытуцыя — прававая аснова беларускай дзяржавы, яго ідэалогіі. Згодна з Канстытуцыяй, вышэйшай каштоўнасцю і мэтай грамадства і дзяржавы з’яўляюцца чалавек, яго правы, свабоды і гарантыі. Адзінай крыніцай дзяржаўнай улады і носьбітам суверэнітэту ў Рэспубліцы Беларусь з’яўляецца народ.

Сучасная Рэспубліка Беларусь упэўнена ідзе ўласным шляхам развіцця. І сёння ў нас ёсць галоўнае — прыгожая і незалежная краіна. Ёсць гісторыя, якой мы ганарымся, багатая культурная, духоўная спадчына, традыцыі. Адна з задач грамадзян нашай краіны – берагчы і абараняць багацці Радзімы, імкнуцца да іх прымнажэння, ведаць і вывучаць гісторыю Беларусі, выдатныя традыцыі яе працавітага народа. Пакланяцца памяці і спадчыне праслаўленых беларусаў, вучыцца на яркіх біяграфіях нашых сучаснікаў. Ганарыцца дасягненнямі краіны і ўносіць свой уклад у яе далейшае развіццё і росквіт. 

На Быхаўшчыне, як і па ўсёй краіне, у гэтыя дні праходзяць розныя мерапрыемствы грамадска-палітычнай накіраванасці, прымеркаваныя да Дня Канстытуцыі. Ва ўстановах культуры і адукацыі раёна аформлены тэматычныя выставы, праходзяць інфармацыйныя гадзіны, таксама запланаваны цікавыя і разнапланавыя сустрэчы з прадстаўнікамі заканадаўчай і выканаўчай улады, кіраўнікамі грамадскіх аб’яднанняў, моладдзю. 

Напрыклад, у ДУА “СШ №1 г. Быхава” традыцыйна праходзіць цыкл мерапрыемстваў, прысвечаных Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Так, на гэтым тыдні ва ўсіх класах прайшлі інфармацыйныя гадзіны, на якіх настаўнікі і самі школьнікі расказвалі аб гісторыі станаўлення нашага асноўнага закона. На ўроках грамадазнаўства ў школе выкарыстоўваюцца розныя цікавыя формы: квэст-гульні, урокі-падарожжы, экскурсіі, турніры і інш. Юныя грамадзяне з задавальненнем дэманструюць свае веды ў прававой галіне жыцця нашай дзяржавы. Моладзь упэўнена ў тым, што неабходна ведаць і паважаць нашы законы, а галоўнае — прытрымлівацца іх.

Выпускнікі адзінаццатых класаў Ганна Тараканава, Мікіта Пракапенка, Скарлет Мчэдлішвілі — актыўныя ўдзельнікі грамадскага жыцця школы, лепшыя прадстаўнікі моладзі. У кожнага з іх ёсць свая запаветная мара. Так, Ганна марыць атрымаць вышэйшую адукацыю і стаць настаўнікам, Скарлет хоча быць доктарам, а Мікіта бачыць сябе інжынерам. Іх мары абавязкова здзейсняцца. Кожны з іх любіць сваю Радзіму, свой народ, сваіх бацькоў і свой дом і, безумоўна, зможа зрабіць нашу краіну багацейшай, а сябе –  шчаслівым чалавекам на гэтай роднай зямлі. У іх ёсць стымул дасягаць яшчэ большых вышынь. Нягледзячы на свой юны ўзрост яны сэрцам адданыя роднай зямлі.  Значыць,  будучыня краіны, сапраўды, у надзейных руках.

Дзяржава нясе адказнасць перад грамадзянінам за стварэнне ўмоў для годнага і свабоднага развіцця асобы. Грамадзянін, у сваю чаргу, адказны перад дзяржавай за няўхільнае выкананне абавязкаў, ускладзеных на яго Канстытуцыяй.

Напярэдадні дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у фае сярэдняй школы №1 аформлена тэматычная выстава «Канстытуцыя. Чалавек. Дзяржава». На ёй прадстаўлены матэрыялы аб гісторыі стварэння Канстытуцыі, яе структуры, асноўных правах і свабодах грамадзян Рэспублікі Беларусь. У холе другога паверха ўстановы на перапынках дэманструюцца відэаролікі пад назвай «Асноўны Закон маёй краіны». Днямі прайшоў адзіны дзень патрыёта, а таксама акцыя, ініцыяваная пярвічнай арганізацыяй БРСМ «За што я люблю Беларусь». Вучні стваралі плакаты і малюнкі, дзе кожны жадаючы змог пакінуць свой надпіс. Так, хлопчыкі і дзяўчынкі на плакаце напісалі, што любяць Беларусь за дабрыню і сяброўства, за  прыгожыя і добраўпарадкаваныя гарады, за блакітныя азёры, бязмежныя лясы, за чыстае і светлае неба. Піянеры 5 «Б» класа Максім Петрушкоў і Ліза Карытка таксама выказалі свае меркаванні на гэты конт.

У школьнай бібліятэцы аформлена тэматычная выстава пад назвай «Разам мы — краіна Беларусь», дзе ёсць раздзелы, прысвечаныя Канстытуцыі, а таксама нашаму Прыдняпроўскаму краю. Мэта гэтай выставы — выхаванне прававой культуры асобы, грамадзянскасці і патрыятызму, прававой адказнасці, павага да Канстытуцыі дзяржавы. Акрамя таго, супрацоўнікі бібліятэкі Ірына Заіц і Наталля Пратасава дапамагаюць пашыраць уяўленні аб нашай дзяржаве навучэнцаў 1 ступені навучання праз правядзенне відэалекторыя «Мая Беларусь», вынікам якога стала творчая майстэрня «Беларусь вачыма дзяцей». З мэтай фарміравання ў навучэнцаў актыўнай грамадзянскай пазіцыі, любові і павагі да роднай краіны бібліятэкары цэнтральнай бібліятэкі правялі ў СШ №1 гадзіну патрыятызму «Мая краіна — мой гонар».

15 сакавіка, у Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, у школе на ўрачыстым мерапрыемстве «Мы разам» вучням, якім споўнілася 14 гадоў, уручаць падарункавыя выданні «Я — грамадзянін Рэспублікі Беларусь».  На мерапрыемства запрошаны ганаровы госць — старшыня Быхаўскай раённай арганізацыі ветэранаў Міхаіл Казлоў. Уручэнне кніг не толькі вызначае жыццёвы этап станаўлення дзяцей, але і дапамагае пашыраць веды аб нашай краіне, Канстытуцыі, дзяржаўных сімвалах, правах, свабодах і абавязках грамадзян, аб развіцці культуры і навукі, сістэме адукацыі, палітыцы моладзі  і многім іншым.

Таксама ў гэты дзень пройдзе ўрачыстая лінейка, на якой піянерскі рух папоўніцца 46 піянерамі. Чырвона-зялёныя піянерскія гальштукі навабранцам павяжуць ганаровыя госці з раённай арганізацыі Беларускага саюза афіцэраў.

Акрамя таго, штогод навучэнцы школы прымаюць удзел ва Усебеларускай патрыятычнай акцыі «Мы — грамадзяне Беларусі!». У гэты дзень пашпарт атрымае вучаніца 9 “А” класа Аляксандра Кастрыца, пераможца раённай алімпіяды па матэматыцы. Яна ўпэўненая, што сваёй вучобай, мэтанакіраванасцю зробіць усё, каб быць годным грамадзянінам Рэспублікі Беларусь. Актывістка  лічыць, што ўсё магчыма, бо мы жывем у прыгожай, цудоўнай краіне пад мірным небам.

У чытальнай зале цэнтральнай раённай бібліятэкі ім. Б.В.Стральцова ў адкрытым праглядзе літаратуры «Імёны. Падзеі. Людзі” да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь аформлена тэматычная паліца з інфармацыяй, якая знаёміць са зместам галоўнага закона нашай краіны, а таксама літаратурай, прысвечанай канстытуцыйным асновам сацыяльнага развіцця прававой дзяржавы ў Рэспубліцы Беларусь.

У бібліятэках Быхаўшчыны таксама праходзяць у гэтыя дні розныя мерапрыемствы: прававы лікбез “Закон краіны – твой закон” (раённая дзіцячая бібліятэка), інтэрактыўны занятак “У лабірынтах Закона” (бібліятэка мікрараёна Быхаў-1), гадзіна прававых ведаў «Канстытуцыя – шлях да законнасці” (Чырвонаслабодская сельская бібліятэка), гадзіна інфармацыі “Закон пра мяне, і мне пра закон” (Макранская сельская бібліятэка), інфармацыйны час “Шчасце тваё закон беражэ” (Палянінавіцкая сельская бібліятэка), інфармацыйны час «Вывучаючы асноўны закон нашай краіны” (Чырвонабярэжская сельская бібліятэка), гадзіна прававых ведаў “Канстытуцыя – закон, па ім мы ўсе жывем” (Баркалабаўская сельская бібліятэка).

Акрамя таго, 15 сакавіка ў рамках рэспубліканскай дабрачыннай акцыі, якая прымеркавана да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, усе натарыяльныя канторы і натарыяльныя бюро нашай краіны на працягу працоўнага дня правядуць бясплатныя кансультацыі для жыхароў Беларусі. Безумоўна, такія кансультацыі пройдуць і ў натарыяльнай канторы Быхаўскага раёна.

Наталля ЛЕВАЧКОВА

     Книга «Память Быховского района» Пилотная программа Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время #ПознайБеларусь Вниманию председателей и членов садоводческих товариществ Вниманию председателей и членов садоводческих товариществ Гуманитарное сотрудничество Министерство промышленности

Разработка и сопровождение
КУП «МОЦИС», г. Могилев

© 2018г.
Быховский районный исполнительный комитет
Официальный сайт