16 июля 2024, 15:55
rubeende
logo

Быховский

районный исполнительный комитет

официальный сайт

213352, г. Быхов, ул. Ленина, д.31
Приемная: 8 (02231) 79-641
E-mail: byhov_rik@mogilev.by
Среда, 05 февраля 2020 15:17

Прынялі ўдзел у сельскім сходзе. Быхаў

Прынялі ўдзел у сельскім сходзе. Быхаў

Работнікі Быхаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях прынялі ўдзел у сельскім сходзе жыхароў аграгарадка Смаліца Смаліцкага сельскага выканаўчага камітэта.

Пачалося мерапрыемства з паказу аварыйна-выратавальнай тэхнікі і абсталявання ратавальнікаў, дзе дзеці з захапленнем прымервалі баявую вопратку і вывучалі магчымасці пажарнага аўтамабіля.

У гэты час дарослае насельніцтва вёскі сабралася ў актавай зале сельскага дома культуры, дзе быў прадэманстраваны прафілактычны фільм. Першы намеснік начальніка раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Максім Кулажын давёў да ўдзельнікаў сходу аператыўнае становішча на тэрыторыі раёна, надаўшы час кожнаму пажару і падрабязна спыніўся на праблематыцы выпальванні сухой расліннасці і пакіданні дзяцей без нагляду.

Па завяршэнні мерапрыемства прысутным былі дадзены адказы на пытанні, распаўсюджаная навучалая наглядна-выяўленчая прадукцыя МНС Рэспублікі Беларусь.

Старшы інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з
грамадскасцю Быхаўскага РАНС
Сяргей Ісаенка

Галерея изображений

     Книга «Память Быховского района» Пилотная программа Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время #ПознайБеларусь Вниманию председателей и членов садоводческих товариществ Вниманию председателей и членов садоводческих товариществ Гуманитарное сотрудничество Министерство промышленности

Разработка и сопровождение
КУП «МОЦИС», г. Могилев

© 2018г.
Быховский районный исполнительный комитет
Официальный сайт