14 мая 2024, 16:24
rubeende
logo

Быховский

районный исполнительный комитет

официальный сайт

213352, г. Быхов, ул. Ленина, д.31
Приемная: 8 (02231) 79-641
E-mail: byhov_rik@mogilev.by

Грамадзянска-патрыятычны праект «Марафон гістарычнай памяці»

Грамадзянска-патрыятычны праект «Марафон гістарычнай памяці»

У мэтах зберажэння ўмацавання гістарычнай памяці беларускага народа і ўсведамлення бясспрэчных дасягненняў незалежнай Беларусі, патрыятычнага выхавання маладога пакалення, установа культуры «Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай работы», праводзіць рэгіянальны (абласны) грамадзянска-патрыятычны праект «Марафон гістарычнай памяці». Марафон гістарычнай памяці праводзіцца на працягу 2022 г. і ўяўляе сабой серыю мерапрыемстваў накіраваных на фарміраванне аб’ектыўнага стаўлення грамадства да гістарычнага мінулага, захавання і ўмацавання адзінства беларускага народа.

23 чэрвеня работнікі ўстаноў культуры Быхаўскага раёна ў вёсках Чырвоная Беларусь, Сялец, Тайманава, Чырвоны Бераг, Глухі, Смаліца, Гарадзец правялі ўрачыстыя мерапрыемствы «Дарогамі Перамогі» з ускладненнем кветак і вянкоў да помнікаў, могілак і месцаў масавых пахаванняў воінаў і ахвяр Вялікай Айчыннай вайны, прысвечаныя вызваленню Быхаўскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

24 чэрвеня прайшлі тэматычныя канцэрты «У памяці патомкаў вёрсты, апаленыя вайной» у Макранскім, Палянінавіцкім, Гадылёўскім сельскіх Дамах культуры, Баркалабаўскім культурна-спартыўным цэнтры, Грудзінаўскім центры культуры і дасуга.

28 чэрвеня на Лудчыцкай вышыні Герояў успомнілі тых, хто цаной свайго жыцця абараняў незалежнасць нашай Радзімы. У Год гістарычнай памяці асабліва важна памятаць, якой цаной дасталася беларускаму народу перамога ў Вялікай Айчыннай вайне. Кожны з нас захоўвае ў душы глыбокую ўдзячнасць тым, хто аддаў сваё жыццё ў імя спакою на нашай роднай зямлі.

Святлана Саламевіч, загадчык метадычнага аддзела
ДУК «Цэнтралізаваная клубная сістэма Быхаўскага раёна»

     Гуманитарное сотрудничество Книга «Память Быховского района» Пилотная программа Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время #ПознайБеларусь Вниманию председателей и членов садоводческих товариществ

Разработка и сопровождение
КУП «МОЦИС», г. Могилев

© 2018г.
Быховский районный исполнительный комитет
Официальный сайт