16 мая 2024, 05:18
rubeende
logo

Быховский

районный исполнительный комитет

официальный сайт

213352, г. Быхов, ул. Ленина, д.31
Приемная: 8 (02231) 79-641
E-mail: byhov_rik@mogilev.by

Гульнёва-пазнавальная праграма «Родная мова-любімая мова»

Гульнёва-пазнавальная праграма «Родная мова-любімая мова»

24 сакавіка работнікі Быхаўскага РЦК правялі для вучняў 2 «Б» класа ДУА «СШ№ 1 г.Быхаў» гульнёва-пазнавальную праграму «Родная мова-любімая мова». Падчас правядзення якой дзеці адгадвалі загадкі, гулялі ў пазнавальныя і рухомыя беларускія гульні. Вядучыя праграмы нагадалі дзецям аб тым, што сёння у свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія — мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова, якая завецца роднай. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. І вельмі дрэнна, калі чалавек пачынае забывацца на сваю мову, не шануе яе. Мерапрыемства праводзілася з мэтай папулярызацыі беларускай мовы і выхавання павагі да гісторыі і спадчыны свайго народа.

Святлана Саламевіч, загадчык метадычнага аддзела
ДУК «Цэнтралізаваная клубная сістэма Быхаўскага раёна»

     Гуманитарное сотрудничество Книга «Память Быховского района» Пилотная программа Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время #ПознайБеларусь Вниманию председателей и членов садоводческих товариществ

Разработка и сопровождение
КУП «МОЦИС», г. Могилев

© 2018г.
Быховский районный исполнительный комитет
Официальный сайт