15 мая 2024, 08:42
rubeende
logo

Быховский

районный исполнительный комитет

официальный сайт

213352, г. Быхов, ул. Ленина, д.31
Приемная: 8 (02231) 79-641
E-mail: byhov_rik@mogilev.by

Першы этап абласнога конкурсу беларускага народнага гумару «Гумар і жарты Магілёўшчыны»

Першы этап абласнога конкурсу беларускага народнага гумару «Гумар і жарты Магілёўшчыны»

30 сакавіка ў Магілёве прайшоў першы этап абласнога конкурсу беларускага народнага гумару «Гумар і жарты Магілёўшчыны».

Конкурс праходзіў на базе арганізатараў — установы культуры «Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай работы». Ён праводзіцца ў мэтах падтрымкі, далейшага развіцця цікавасці да беларускага народнага гумару і сатыры, папулярызацыі народнай творчасці.

Права агучыць свае фірменныя жарты ў першым этапе атрымалі 59 удзельнікаў. Выступоўцаў чакалі дзве намінацыі: гумарыстычны нумар (сцэнкі, анекдоты, апавяданні, фельетоны, традыцыйны СТЭМ, маналог, пародыі, мініяцюры, дыялогі, байкі) і разнажанравыя жарты (песні-пародыі, жартоўныя песні, куплеты, прыпеўкі, галасавыя пародыі, жартоўны танец, танцавальныя замалёўкі).

Быхаўскі раён на конкурсе прадставілі народны фальклорны ансамбль «Багатуха» Быхаўскага РЦК. У выкананні калектыва прагучалі жартоўныя прыпеўкі «Як была я на вяселлі». Загадчык філіяла Ніканавіцкі СК Галіна Асіпёна прачытала гумарэску, а культарганізатар філіяла Вараніноўскі СДК Тамара Бігмаева выканала прыпеўкі.

Выступленні ўдзельнікаў ацэньваліся па крытэрыях: артыстызм; актуальнасць жартаў; музычнае афармленне; сцэнічная культура і выканаўчае майстэрства; мастацка-эстэтычны і сатырыка-гумарыстычны ўзровень рэпертуару; выкарыстанне сучаснага і традыцыйнага гумарыстычнага фальклору.

Другі заключны этап адбудзецца ў рамках абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2023» у г.п.Хоцімску. Усе ўдзельнікі конкурсу па выніку конкурсу ўзнагароджваюцца дыпломамі ўдзельніка, пераможцы конкурсу ўзнагароджваюцца дыпломамі I, II, III ступені ў кожнай катэгорыі і намінацыі.

Святлана Саламевіч, загадчык метадычнага аддзела
ДУК «Цэнтралізаваная клубная сістэма Быхаўскага раёна»

     Гуманитарное сотрудничество Книга «Память Быховского района» Пилотная программа Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время #ПознайБеларусь Вниманию председателей и членов садоводческих товариществ

Разработка и сопровождение
КУП «МОЦИС», г. Могилев

© 2018г.
Быховский районный исполнительный комитет
Официальный сайт