14 мая 2024, 17:09
rubeende
logo

Быховский

районный исполнительный комитет

официальный сайт

213352, г. Быхов, ул. Ленина, д.31
Приемная: 8 (02231) 79-641
E-mail: byhov_rik@mogilev.by

Гульнёва-забаўляльная праграма «Адраджаецца Батлейка»

Гульнёва-забаўляльная праграма «Адраджаецца Батлейка»

Ці ведаеце вы што такое Батлейка? Калі не, тады мы запрашаем вас наведаць Быхаўскі раённы Цэнтр культуры.

28 студзеня ў Быхаўскім раённым Цэнтры культуры для дзяцей першага класа праведзена гульнёва-забаўляльная праграма «Адраджаецца Батлейка». Дзеці пазнаёміліся з Батлейкай — народным лялечным тэатрам.

Падчас правядзення праграмы дзецям паказалі казкі «Пра гаспадара Хвядоса, яго жонку і жончыну дачку Хвеську», а таксама казку «Рэпка» на сучасны лад. Потым хлопчыкі і дзяўчынкі прынялі ўдзел у беларускіх гульнях «Міхасёў лапцік», «Слуцкія паясы», «Музычны капялюш» і іншых. Усе ігралі на музычных інструментах, такім чынам утварыўшы сапраўдны музычны аркестр.

Святлана Саламевіч, загадчык метадычнага аддзела
ДУК «Цэнтралізаваная клубная сістэмы Быхаўскага раёна»

     Гуманитарное сотрудничество Книга «Память Быховского района» Пилотная программа Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время #ПознайБеларусь Вниманию председателей и членов садоводческих товариществ

Разработка и сопровождение
КУП «МОЦИС», г. Могилев

© 2018г.
Быховский районный исполнительный комитет
Официальный сайт