14 мая 2024, 04:04
rubeende
logo

Быховский

районный исполнительный комитет

официальный сайт

213352, г. Быхов, ул. Ленина, д.31
Приемная: 8 (02231) 79-641
E-mail: byhov_rik@mogilev.by

Пазнавальна-забаўляльная праграма «Гульні маёй бабулі»

Пазнавальна-забаўляльная праграма «Гульні маёй бабулі»

Васямнаццатага лютага, напярэдадні Дня роднай мовы, для дзяцей ў Быхаве праведзена пазнавальна-забаўляльная праграма «Гульні маёй бабулі». Вядучыя мерапрыемства нагадалі дзецям аб тым, што сёння ў свеце шмат цудоўных моў. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова, якая завецца роднай. І мы павінны любіць сваю родную мову і як мага часцей размаўляць на ёй. Падчас правядзення мерапрыемства дзецям у гульнёвай форме паведамілі аб традыцыйных народных ляльках, а таксама аб беларускіх гульнях, якія запісаны ад мясцовых жыхароў вёскі Баркалабава. Дзеці з задавальненнем прынялі ўдзел у гульнях «Золата», «Запляці пляцень», «Пастушкі» і іншых.

Потым для дзяцей правялі майстар-клас па вырабе лялькі «Масленіца». Дзеці з захапленням працавалі над вырабам лялечкі. Лялечкі ў дзяцей атрымаліся прыгожыя, а дзеці пад час мерапрыемства атрымалі добры настрой.

Святлана Саламевіч, загадчык метадычнага аддзела
ДУК «Цэнтралізаваная клубная сістэма Быхаўскага раёна»

     Гуманитарное сотрудничество Книга «Память Быховского района» Пилотная программа Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время #ПознайБеларусь Вниманию председателей и членов садоводческих товариществ

Разработка и сопровождение
КУП «МОЦИС», г. Могилев

© 2018г.
Быховский районный исполнительный комитет
Официальный сайт