14 мая 2024, 05:43
rubeende
logo

Быховский

районный исполнительный комитет

официальный сайт

213352, г. Быхов, ул. Ленина, д.31
Приемная: 8 (02231) 79-641
E-mail: byhov_rik@mogilev.by

Прынялі ўдзел у свяце — канцэрте «Галасы Падняпроўя»

Прынялі ўдзел у свяце — канцэрте «Галасы Падняпроўя»

Удзельнікі народнага фальклорнага калектыва «Багатуха» і народнага тэатральнага калектыва «Крыніца» прынялі ўдзел у свяце — канцэрте «Галасы Падняпроўя», які праходзіў у рамках абласнога фестываля фальклорнага мастацтва «Скарбніца Падняпроўя».

Абласны фестываль фальклорнага мастацтва «Скарбніца Падняпроўя» праводзіцца з красавіка па верасень 2021 года. Фестываль праводзіцца ў мэтах выхавання падрастаючага пакалення сродкамі народнай спадчыны, арганізацыі традыцыйных форм вольнага часу, выяўлення, аднаўлення, падтрымкі, пераймання і распаўсюджвання народнай культуры.

Першы этап праходзіў па выдэязапісу, у якім прынялі ўдзел фальклорныя калектывы з усёй Магілеўскай вобласці. Па вынікам правядзення першага тура прыняць удзел у канцэрце «Галасы Падняпроўя» былі запрошы калектывы з васьмі раёнаў Магілеўскай воблаці. У тым ліку і калектывы нашага раёна. Удзельнікі народнага фальклорнага калектыва «Багатуха» і народнага тэатральнага калектыва «Крыніца» прадэманстравалі ўрывак «Вялікоднага абрада» з песнямі і гульнямі.

Вельмі прыемна, што ў фае ўстановы культуры «Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай работы» размешчана выстава саламяных павукоў Быхаўскага раёна, якія былі прадстаўлены на 1 раённы конкурс «Саламяны павук».

Святлана Саламевіч, загадчык метадычнага аддзела
ДУК «Цэнтралізаваная клубная сістэма Быхаўскага раёна»

     Гуманитарное сотрудничество Книга «Память Быховского района» Пилотная программа Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время #ПознайБеларусь Вниманию председателей и членов садоводческих товариществ

Разработка и сопровождение
КУП «МОЦИС», г. Могилев

© 2018г.
Быховский районный исполнительный комитет
Официальный сайт