15 мая 2024, 13:04
rubeende
logo

Быховский

районный исполнительный комитет

официальный сайт

213352, г. Быхов, ул. Ленина, д.31
Приемная: 8 (02231) 79-641
E-mail: byhov_rik@mogilev.by

Конкурс музейных комнат і куткоў, створаных пры ўстановах культуры

Конкурс музейных комнат і куткоў, створаных пры ўстановах культуры

На Быхаўшчыне падыйшоў да завяршэння конкурс музейных комнат і куткоў, створаных пры ўстановах культуры.

19 мая мы наведалі музейны пакой Абідавіцкага сельскага Дома культуры і Тайманаўскага сельскага клуба, а таксама музейны куток, створаны пра Палянінавіцкім сельскім Доме культуры.

Большую частку экспанатаў музейнага пакоя Тайманаўскага СК складаюць рэчы хатняга побыту, гаспадарчыя прылады працы, прадметы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Яшчэ да нядаўняга часу ў Тайманаўскім СК існаваў музейны куток, але за апошні год ён папоўніўся новымі эксапанамі. Дзякуючы загадчыцы Тайманаўскага СК Алесі Гарбацкай музейны куток знайшоў новае месца існавання і зараз для яго знайшлося памяшканне.Работа музейнага пакоя Тайманаўскага СК накіравана на абуджэнне павагі да традыцый і абрадаў нашага народа.

Каб добра ведаць гісторыю сваёй вёскі, патрэбна зазірнуць у гістарычнае мінулае, вывучаць яе культуру і побыт, уявіць, як жылі дзяды нашы і прадзеды. Экспанаты, якія знаходзяцца ў музейным пакоі Абідавіцкага СДК, знаёмяць наведвальнікаў з побытам, культурай беларусаў — людзей добрай душы і шчырага сэрца. Пры Абідавіцкім СДК музейны пакой існуе з 2010 года. У музейным пакоі знайшлося месца для экспанатаў хатняга побыту, гісторыі вёскі Абідавічы, ёсць тут рэчы, якія прадстаўляюць эпоху 80-х гадоў.

5 год назад работнікі Палянінавіцкага СДК Ганна Малеева і Ганна Іванцова пачалі збіраць экспанаты для музейнага кутка. Спачатку яны пачалі прыносіць экспанаты з дому, якія засталіся ад бабуль. Потом ім сталі дапамагаць мясцовыя жыхары, якія прыносілі ў дар старынныя рэчы. А сёння музейны куток папаўняецца экспанатамі здабытымі пад час наведвання маланаселеных і аддаленых вёсак. Ёсць тут нават стары нумар газеты «Камсамольская праўда» 1968 года. Ганарацца работнікі калекцыяй рушнікоў, якія вышывалі бабулі.Знайшлося тут месца і для пацефона з пласцінкамі. Большасць экспанатаў, што тут прадстаўлены, былі знойдзены на тэрыторыі Палянінавіч. Застаецца спадзявацца, што сабраныя у музейных пакоях рэчы, будуць спрыяць перадачы гістарычных накапленняў наступнаму пакаленню.

Невялічкі музейны куток створаны і пры Чырвонасладскім сельскім Доме культуры. Але ў хуткім часе ёсць перспектыва размясціць экспазіцыю сабраных рэчаў ў іншым месцы.

Святлана Саламевіч, загадчык метадычнага аддзела
ДУК «Цэнтралізаваная клубная сістэма Быхаўскага раёна»

     Гуманитарное сотрудничество Книга «Память Быховского района» Пилотная программа Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время #ПознайБеларусь Вниманию председателей и членов садоводческих товариществ

Разработка и сопровождение
КУП «МОЦИС», г. Могилев

© 2018г.
Быховский районный исполнительный комитет
Официальный сайт