15 мая 2024, 06:57
rubeende
logo

Быховский

районный исполнительный комитет

официальный сайт

213352, г. Быхов, ул. Ленина, д.31
Приемная: 8 (02231) 79-641
E-mail: byhov_rik@mogilev.by

Фестываль дзіцячай творчасці «Залатая пчолка»

З 28 па 30 мая ў Клімавічах праходзіў XIX Міжнародны фестываль дзіцячай творчасці «Залатая пчолка», у якім прынялі ўдзел калектывы і выканаўцы з 7 краін: Беларусі, Расіі, Узбекістана, Кыргызстана, Арменіі, Малдовы, Сербіі. У гэтым годзе фестываль сабраў больш за 400 удзельнікаў.

28 мая на творчай пляцоўцы «Беларуская казка», арганізаванай установамі культуры Магілёўскай вобласці была арганізавана выстава-продаж майстроў, правядзенне майстар-класаў, гульнявых праграм па беларускім народным казкам з удзелам Бабруйскага, Быхаўскага, Горацкага, Дрыбінскага, Касцюковіцкага, Краснапольскага, Мсціслаўскага, Хоцімскага раёнаў. Быхаўскі раён прадставілі ўдзельнікі народнага тэатральнага калектыва «Крыніца», аматарскага аб’яднання «Батлейка». А таксама метадысты-майстры ЦКНТ і Р Юля Кунцэвіч і Ірына Фадзеева.

«Залатая пчолка» — гэта фестываль, які натхняе і аб’ядноўвае прадстаўнікоў розных куткоў свету. І роўна праз год «Залатая пчолка» зноў збярэ сотні талентаў, запаліць новыя зорачкі і дасць пачатак яркаму творчаму шляху!

Святлана Саламевіч, загадчык метадычнага аддзела
ДУК «Цэнтралізаваная клубная сістэма Быхаўскага раёна»

     Гуманитарное сотрудничество Книга «Память Быховского района» Пилотная программа Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время #ПознайБеларусь Вниманию председателей и членов садоводческих товариществ

Разработка и сопровождение
КУП «МОЦИС», г. Могилев

© 2018г.
Быховский районный исполнительный комитет
Официальный сайт