16 мая 2024, 10:02
rubeende
logo

Быховский

районный исполнительный комитет

официальный сайт

213352, г. Быхов, ул. Ленина, д.31
Приемная: 8 (02231) 79-641
E-mail: byhov_rik@mogilev.by

Музей у Грудзінаўскім ВПК «Дзіцячы садок-сярэдняя школа»

  • размер шрифта уменьшить размер шрифта увеличить размер шрифта

Музей у Грудзінаўскім ВПК «Дзіцячы садок-сярэдняя школа» існуе з 1967 года. Доўгія гады ён спецыялізаваўся на выхаванні падрастаючага пакалення на прыкладзе жыцця і дзейнасці правадыра сусветнага пралетарыяту У.І.Леніна, ваенна-патрыятычнай тэматыцы.

Апошнімі гадамі акцэнт у ягонай дзейнасці рабіцца на развіццё краязнаўства і захаванне гісторыка-культурнай спадчыны роднага краю. У гэтым накірунку працягвае працаваць цяперашні кіраўнік гісторыка-краязнаўчага музея, педагог-арганізатар установы Алена Грузцова разам са сваім гуртком музеязнаўства. За апошні час музей папоўніўся экспанатамі этнаграфічна-побытавага характару, матэрыяламі па гісторыі паходжання тапанімічных назваў асобных мясцін Грудзінаўкі і наваколля, пра ветэранаў працы і славутых землякоў, па гісторыі школы і г. д. У бліжэйшых планах работы музея — стварэнне асобнага этнаграфічнага кутка «Беларуская хата».

Актыўна супрацоўнічаюць з гуртком музеязнаўства і дапамагаюць у ягонай працы настаўніца гісторыі ўстановы Надзея Цумарава і мясцовая старажылка, вялікая прыхільніца краязнаўчай справы Тамара Жураўлёва.

Мікалай Іваноў

     Гуманитарное сотрудничество Книга «Память Быховского района» Пилотная программа Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время #ПознайБеларусь Вниманию председателей и членов садоводческих товариществ

Разработка и сопровождение
КУП «МОЦИС», г. Могилев

© 2018г.
Быховский районный исполнительный комитет
Официальный сайт