2 мая 2024, 03:51
rubeende
logo

Быховский

районный исполнительный комитет

официальный сайт

213352, г. Быхов, ул. Ленина, д.31
Приемная: 8 (02231) 79-641
E-mail: byhov_rik@mogilev.by

Пераможцай конкурсу «Настаўнік года — 2017» стала выкладчыца гісторыі і грамадазнаўства Алена Краснапёрава з гімназіі горада Быхава

  • размер шрифта уменьшить размер шрифта увеличить размер шрифта
Пераможцай конкурсу «Настаўнік года — 2017» стала выкладчыца гісторыі і грамадазнаўства Алена Краснапёрава з гімназіі горада Быхава

Шосты навучальны дзень у сярэдняй школе № 2 быў насычаны. У мінулую суботу тут прайшоў фінал раённага конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў «Настаўнік года — 2017». З 17 прэтэндэнтаў у вырашальны этап прабіліся шасцёра лепшых — педагогі і выхавальнікі з розных куткоў Быхаўшчыны.

Канкурсанты па чарзе прадстаўлялі сябе, дэманструючы творчасць, крэатыў і знаходлівасць.

Настаўнік біялогіі з Лудчыцкага ВПК д/с — СШ Георгій Ільюшчанка, напрыклад, нават верш напісаў, прысвечаны землякам і роднаму краю. Паводле яго праекту ў ходзе навучальнага працэсу неабходна аказваць ўплыў на эмацыянальную сферу вучня, актывізаваць пазнавальную дзейнасць, развіваючы цікавасць да прадмета.

Не менш яскравую «візітоўку» падрыхатавала Алена Шумілка — настаўніца англійскай мовы ДУА «Макранскі ВПК д/с — СШ». Пачала яе... на замежнай мове. А потым працягнула ўжо зразумела для ўсіх — сваім дэвізам: «Калі не пойдзеш за тым, што жадаеш, ніколі гэтага не атрымаеш». У штодзённай працы для замацавання маўленчых зносін «замежніца» заўсёды выкарыстоўвае гульнявыя сітуацыі, каб навучэнцам было па-сапраўднаму цікава на ўроку.

— Любы прафесійны педагог павінен злучаць у сабе любоў да справы і навучэнцаў«, — упэўнены настаўнік фізічнай культуры і здароўя ДУА «Смаліцкі ВПК д/с — СШ» Аляксей Флаерар. Напэўна, таму на першым месцы ў яго вучань, у якім ён, перш за ўсё, імкнецца ўбачыць асобу. На яго думку, аднастайнасць — галоўны вораг навучальнага працэсу.

Цвёрда ідзе па жыцці з дэвізам «Калі пажадаць, можна і горы звярнуць» выхавальнік ДУА «Яслі-сад № 1 „Вясёлка“ г. Быхава» Аліна Грудава. Сістэму педагагічнай дзейнасці прэтэндэнтка на званне «Настаўнік года» прадставіла на беларускай мове. На ёй яна і імкнецца пастаянна размаўляць з дзецьмі свайго садка.

Фарміраваць і ўдасканальваць ўзровень маўленчых зносін — такую задачу ставіць перад сабой настаўнік-дэфектолаг ДУА «Яслі-сад № 5 „Буслік“ г. Быхава» Таццяна Крываносава. На яе думку, цярпенне, творчасць і упартасць — галоўнае ў справе лагапеда.

Вельмі ярка, эфектна і пераканаўча на сцэне выглядала Алена Краснапёрава, настаўнік гісторыі і грамадазнаўства ДУА «Гімназія г. Быхава». З першых слоў яна літаральна ўразіла гледачоў у зале. Алена Краснапёрава падкрэсліла, каб развіваць дзяцей, трэба заўсёды развівацца самой. І гэта ў канкурсанткі атрымліваецца добра. У мінулым годзе яна прадстаўляла вопыт работы на абласным семінары настаўнікаў гісторыі і грамадазнаўства, перамагла на раённым этапе конкурсу відэаўрокаў. Яе вучні неаднаразова станавіліся пераможцамі раённых, абласных, і рэспубліканскіх алімпіяд.

Менавіта Алена Краснапёрава і была прызнаная журы лепшай ў сёлетнім конкурсе.

Усе фіналісты атрымалі ўзнагароды, а пераможца — яшчэ і магчымасць працягнуць барацьбу за галоўны тытул «Настаўнік года Рэспублікі Беларусь». Праўда, для гэтага патрэбна спачатку перамагчы на абласным этапе. Але калі ёсць жаданне, здзейсняюцца самыя амбіцыёзныя мэты і задачы.

Наталля ЛЕВАЧКОВА

     Гуманитарное сотрудничество Книга «Память Быховского района» Пилотная программа Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время #ПознайБеларусь Вниманию председателей и членов садоводческих товариществ

Разработка и сопровождение
КУП «МОЦИС», г. Могилев

© 2018г.
Быховский районный исполнительный комитет
Официальный сайт