17 мая 2024, 05:34
rubeende
logo

Быховский

районный исполнительный комитет

официальный сайт

213352, г. Быхов, ул. Ленина, д.31
Приемная: 8 (02231) 79-641
E-mail: byhov_rik@mogilev.by

Вараніноўская сельская бібліятэка выхоўвае творчую спадчыну беларускіх пісьменнікаў

  • размер шрифта уменьшить размер шрифта увеличить размер шрифта
Вараніноўская сельская бібліятэка выхоўвае творчую спадчыну беларускіх пісьменнікаў

Вялікую ўвагу надае бібліятэкар Вараніноўскай сельскай бібліятэкі папулярызацыі творчай спадчыны класікаў сусветнай і беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа, якім у бягучым годзе споўніцца 135 гадоў з дня нараджэння.

Літаратурная гадзіна «Пясняр зямлі беларускай» была прысвечана жыццю і дзейнасці Янкі Купалы. Бібліятэкар расказвала дзецям і падлеткам аб асаблівасцях творчасці славутага беларускага пісьменніка, правяла літаратурнае поле цудаў «Свой талент шчодра аддаў Беларусі». У рамках акцыі «Чытаем Янку Купалу разам» у выкананні бібліятэкара і дзяцей гучалі вершы «Алеся», «Сыны», «Сосны», «Вясной», «Хлопчык і лётчык».

Творы пісьменніка ў бібліятэцы прадстаўлены на пастаянна дзеючай тэматычнай выставе «Пакуль ёсць Купала — будзе народ».

Конкурс эрудытаў «Лепшы знаўца казак» праведзены па творчасці Якуба Коласа. Пісьменнік надаваў казцы вялікую ролю як адной з самых даходлівых форм пазнання свету.

Казкі Я. Коласа шчодра насычаны гумарам і сатырай. У час акцыі «Чытаем Я. Коласа разам» гучалі казкі «Дзве кумы», «Мужык і пан», «Два зайцы». Потым дзеці прымалі ўдзел у конкурсах «Пазнай казку Я. Коласа па ўрыўку», «Казачны ланцужок», «Чароўная скарбонка», «Запытанка». Актыўнымі ўдзельнікамі мерапрыемства былі Раманаў Саша, Азаранка Павел, Карзюк Маша, Бігмаеў Данііл, Карзюк Міша, Калядова Кіра, Бігмаева Насця.

Падрабязней пазнаёміцца з творамі Якуба Коласа можна праз аформленую ў бібліятэцы выставу «Пясняр народных дум і светлых спадзяванняў».

lib-bykhov.by

     Гуманитарное сотрудничество Книга «Память Быховского района» Пилотная программа Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время #ПознайБеларусь Вниманию председателей и членов садоводческих товариществ

Разработка и сопровождение
КУП «МОЦИС», г. Могилев

© 2018г.
Быховский районный исполнительный комитет
Официальный сайт