9 мая 2024, 03:17
rubeende
logo

Быховский

районный исполнительный комитет

официальный сайт

213352, г. Быхов, ул. Ленина, д.31
Приемная: 8 (02231) 79-641
E-mail: byhov_rik@mogilev.by

Аптэчка для камбайнера

  • размер шрифта уменьшить размер шрифта увеличить размер шрифта
Аптэчка для камбайнера

Жнівеньскае сонца і вецер хутка высушваюць росы на саспелых каласах. Камбайны ААТ «Валадарскі» з раніцы і да позняга вечара прасуюць залатыя гектары. Высокапрадукцыйную тэхніку плаўна вядуць вопытныя механізатары. У перыяд уборкі збожжавых ўжо больш за 30 гадоў працуе Уладзімір Панцэр. Сёння ён за штурвалам КЗС-1218 «Палессе GS12». Камбайнер зрабіў чарговы круг, і шматтонная ўборачная машына павольна падыйшла да краю поля. Аграрый заглушыў рухавік, а потым спусціўся з кабіны на зямлю.

На Быхаўшчыне праходзіць акцыя «Чырвоны Крыж — уборачнай кампаніі». У гэтыя дні ў рэгіёне ўсталявалася гарачае надвор’е, якое можа негатыўна адбіцца на самаадчуванні хлебаробаў. Вось таму Уладзіміру Юр’евічу ў поле аптэчку з неабходнымі медыкаментамі і ўручыла старшыня раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Людміла Ждан.

Усяго ж «чырвонакрыжоўцы» нашыага раёна прывезлі на палі 67 аптэчак для экіпажаў камбайнаў, якія задзейнічаны на ўборцы новага ўраджаю.

Сяргей АНДРЭЕЎ

     Гуманитарное сотрудничество Книга «Память Быховского района» Пилотная программа Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время #ПознайБеларусь Вниманию председателей и членов садоводческих товариществ

Разработка и сопровождение
КУП «МОЦИС», г. Могилев

© 2018г.
Быховский районный исполнительный комитет
Официальный сайт