8 мая 2024, 07:10
rubeende
logo

Быховский

районный исполнительный комитет

официальный сайт

213352, г. Быхов, ул. Ленина, д.31
Приемная: 8 (02231) 79-641
E-mail: byhov_rik@mogilev.by

Пад дзве дуды і бубен танчылі быхаўчане

  • размер шрифта уменьшить размер шрифта увеличить размер шрифта
Пад дзве дуды і бубен танчылі быхаўчане

Беларуская народная музыка гучала на пляцоўцы раённага гісторыка-краязнаўчага музея. «Ойра», «Лявоніха», «Кракавяк», «Падыспань», «Карапет», «Базар», полька «Бабачка», «Месяц». Быхаўчане на працягу двух гадзін развучвалі традыцыйныя побытавыя танцы нашых продкаў.

Майстар-клас праводзіла Наталля Родзькіна. Харэограф з абласнога цэнтра прапаноўвала жадаючым разам выканаць некалькі простых рухаў. А дапамагалі ёй у гэтым удзельнікі праектаў «Беларускія народныя танцы ў Магілеве» і «Танцы Гарадзенскіх дворыкаў».

Спачатку некаторыя людзі крыху саромеліся, а потым ужо танчылі даволі лёгка і рытмічна.

— Гэта сапраўдны спектакль, дзе ёсць масавасць, маляўнічасць і мноства варыяцый выканання. Тут галоўнае ўдзел, — кажа Наталля. — Агульныя рысы беларускіх народных танцаў? Мноства паўтораў, наяўнасць простых фігур. Вось як у польцы «Бабачка». Ёсць асаблівасць і ў манеры выканання. Беларускія танцы, безумоўна, выклікаюць яркія эмоцыі, аднак знешне ўсё праходзіць вельмі прыстойна.

Хто ўсе гэтыя пластычныя людзі? Знаёмлюся з адным з удзельнікаў культурнага свята Антонам Галынскім. На яго думку, цікавасць да народных танцаў сярод беларускай моладзі расце, вось і сам заняўся імі зусім нядаўна, таму пакуль вельмі яшчэ далёкі ад прафесіяналізму. Але ўсё роўна выходзіць няблага. Напэўна, таму што гэта ўсё ідзе з глыбіні душы. У адным танцы радасць або захапленне, у іншым — пяшчота, а ў трэцім — спакой.

Публікі, нажаль, сабралася не шмат, але тыя, хто прыйшоў, не пашкадавалі. Маладыя людзі відавочна ўжо сапсаваныя сучаснымі рытмамі, а вось у дарослых атрымлівалася значна лепш. Напэўна таму, што некаторыя з іх выхадцы з вёсак ці ж дзяцінства некалі праводзілі ў сваіх бабуль і дзядуляў. Але і ім не проста было прылаўчыцца да беларускага патройнага рытму. Праз гэта хапала і ўсмешак. А, значыць, добрага настрою.

Сяргей ЛЕЎЧАНКА

     Гуманитарное сотрудничество Книга «Память Быховского района» Пилотная программа Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время #ПознайБеларусь Вниманию председателей и членов садоводческих товариществ

Разработка и сопровождение
КУП «МОЦИС», г. Могилев

© 2018г.
Быховский районный исполнительный комитет
Официальный сайт