20 мая 2024, 02:44
rubeende
logo

Быховский

районный исполнительный комитет

официальный сайт

213352, г. Быхов, ул. Ленина, д.31
Приемная: 8 (02231) 79-641
E-mail: byhov_rik@mogilev.by

Два дні праходзілі стажыроўку ідэолагі адразу з некалькіх куткоў Магілеўшчыны ў Быхаўскім раёне

  • размер шрифта уменьшить размер шрифта увеличить размер шрифта
Два дні праходзілі стажыроўку ідэолагі адразу з некалькіх куткоў Магілеўшчыны ў Быхаўскім раёне

Два дні праходзілі стажыроўку ідэолагі адразу з некалькіх куткоў Магілеўшчыны ў Быхаўскім раёне. Імі пераймаўся вопыт мясцовых калег па фарміраванню патрыятычнага ўсведамлення і каштоўных арыентацый у насельніцтва.

На быхаўскую зямлю прыехалі начальнікі і спецыялісты аддзелаў ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі з Асіповічаў, Бялынічаў, Глуска, Дрыбіна, Краснаполля і Чэрыкава. У канферэнц-зале раённага цэнтра культуры гасцей вітаў намеснік старшыні райвыканкама Віктар Агнетаў. Невялікі экскурс аб багатай гісторыі і геаграфічным становішчы края і — праца пачалася.

Кіраўнік раённай арганізацыі ветэранаў Марына Кравец распавяла аб дзейнасці і шматлікіх акцыях сваёй суполкі, асаблівасцях узаемадзеяння старэйшага пакалення з юнацтвам і моладдзю.

Аляксандр Цярэшка, які ўзначальвае быхаўскае падраздзяленне Беларускага саюза ваенных маракоў, навёў гасцей на думку аб стварэнні падобнай арганізацыі і ў іх раёнах — у кожным хапае тых, хто служыў на флоце, а падтрымка з іх боку ў станаўленні патрыятычнага духу даволі адчувальная.

Пазітыўнае ўражанне пакінуў вопыт быхаўчан па ўвекавечванні памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр войн, пра які расказаў галоўны спецыяліст аддзела ідеалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Раман Галынскі.

Падзяліўся вопытам грамадска-палітычнай працы і «МП». Мультымедыйная прэзентацыя выдання ідэолагаў калі не ўразіла, дык «зачапіла» дакладна — запатрабавалі пабачыць «жывыя» нумары. У гэтай просьбе ім, канечне, не адмовілі.

Пасля так званай пленарнай часткі стажоры прыступілі да практычнай працы. Знаёміліся з ідэалагічным патэнцыялам раёна на прыкладзе ліцэйскага і раённага музеяў. Наведалі дзіцячую школу рамёстваў і мастацтваў, дзе амаль кожная работа прасякнута тэмай любві да радзімы. Пабылі ў бібліятэцы і цэнтры турызма, краязнаўства і экскурсій.

Наступны дзень праграмы уключаў візіт у храм, дзе праз патрыятызм і грамадзянскасць адраджаецца духоўнасць нацыі, а таксама наведванне кансервава-гароднінасушыльнага завода — на ім стажорам прадэманстравалі, што патрыятызм можа быць і эканамічнага накірунку.

Падводзячы вынікі семінара, удзельнікі шчыра адзначылі — едуць дадому з новымі карыснымі ідэямі, якія, акрамя сувеніраў, ім падаравала Быхаўшчына. Вопыт атрымалі добры.

Уладзіслаў ГРЫБАНАЎ

     Гуманитарное сотрудничество Книга «Память Быховского района» Пилотная программа Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время #ПознайБеларусь Вниманию председателей и членов садоводческих товариществ

Разработка и сопровождение
КУП «МОЦИС», г. Могилев

© 2018г.
Быховский районный исполнительный комитет
Официальный сайт