20 мая 2024, 00:43
rubeende
logo

Быховский

районный исполнительный комитет

официальный сайт

213352, г. Быхов, ул. Ленина, д.31
Приемная: 8 (02231) 79-641
E-mail: byhov_rik@mogilev.by

Пад музыку ўспаміналі быхаўчане аб спякотная вайне

  • размер шрифта уменьшить размер шрифта увеличить размер шрифта
Пад музыку ўспаміналі быхаўчане аб спякотная вайне

Да конкурсаў выканаўчага мастацтва быхаўчане крыху прызвычаіліся: культурныя работнікі праводзяць такія мерапрыемствы даволі часта. А вось песенныя спаборніцтвы на афганскую тэматыку былі праведзены ўпершыню. Першы блін камяком не стаў.

На сцэне, ды і ў зале раённага цэнтра культуры шматлюдна. 12 салістаў, 4 дуэты, тры ансамблі, а палова месцаў запоўнена гледачамі. І гэта суботняй раніцай! Напачатку арганізатары прызнаваліся — нават і не чакалі такой актыўнасці. І ўжо тады зразумелі: конкурс афганскай песні «Час абраў нас» атрымаецца. Не памыліліся.

З дынамікаў гучаць сумнаватыя мелодыі. Для моладзі амаль незнаёмыя. Тыя ж, каму за трыццаць пяць, пазнаюць кожнае слова, кожную ноту песень, у якіх і боль, і горач, і гонар зліліся ў адзін матыў. «Память» «Голубых Беретов», «Белый танец» Ірыны Шведавай, аматарскія кампазіцыі, якія былі напісаны байцамі абмежаванага кантынгента Савецкай Арміі ў Афганістане, — рэпертуар амаль 30-гадовай даўніны. Але ён па-сапраўднаму пакарыў гледачоў: падчас спеваў у зале захапленне, якое выбухоўвае ў фінале песні шчырымі, крыху здзіўленымі апладысментамі, маўляў, як у такіх простых словах можа захоўвацца столькі драматызму. На вачах члена журы рэжысёра Вольгі Уласавай увогуле ўсе дзве гадзіны конкурснай праграммы з вачэй не зыходзілі слёзы...

Цікава, што сярод удзельнікаў — людзі самых розных узростаў. Дзмітрый Бараноўскі, Алег Стэльмах, Вячаслаў Куляшоў — яны хаця б былі сведкамі часоў той вайны. Таму і спеў атрымліваўся нібыта з глыбіні душы. Настасся Бігмаева, Арцём Храмянкоў, Настасся Бурмістрава ці «дуэтныя» Раман Шыкаў з Сняжанай Пятрэчкінай тады яшчэ нават не нарадзіліся. Але кожны з апошніх — ці касцюмам, ці амаль тэатральнай пастаноўкай — імкнуўся перадаць увесь сум і жах афганскай вайны.

Падводзіць вынікі было складана, але іншага выйсця ў журы не было. Пасля дыскусій і спрэчак вызначылі пераможцаў. Сярод ансамбляў — калектыў з гімназіі. У спаборніцтве дуэтаў перамаглі Вікторыя Варанкова і Яўген Папоў. Прыз Саюза афганцаў атрымаў Арцём Храмянкоў. А гран-пры прысуджана Елізавеце Гапеевай і Настассі Румілавай.

Дарэчы, дырэктар цэнтралізаванай клубнай сістэмы Быхаўскага раёна Ганна Захарава падзялілася планамі: збіраецца падаць заяўку на прыданне конкурсу міжраённага узроўню. Магчыма, у наступны раз ён атрымаецца яшчэ больш насычаным.

Уладзіслаў ГРЫБАНАЎ

     Гуманитарное сотрудничество Книга «Память Быховского района» Пилотная программа Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время #ПознайБеларусь Вниманию председателей и членов садоводческих товариществ

Разработка и сопровождение
КУП «МОЦИС», г. Могилев

© 2018г.
Быховский районный исполнительный комитет
Официальный сайт