5 мая 2024, 14:51
rubeende
logo

Быховский

районный исполнительный комитет

официальный сайт

213352, г. Быхов, ул. Ленина, д.31
Приемная: 8 (02231) 79-641
E-mail: byhov_rik@mogilev.by

Вынікі і задачы Быхаўскага раённага аб'яднання прафсаюзаў

  • размер шрифта уменьшить размер шрифта увеличить размер шрифта
Вынікі і задачы Быхаўскага раённага аб'яднання прафсаюзаў

Савет Быхаўскага раённага аб’яднання прафсаюзаў абмеркаваў тактыку абароны працоўных правоў і выканання сацыяльных гарантый.

Галоўная матывацыя

Добры калектыўны дагавор — галоўная матывацыя для людзей быць у прафсаюзе. Гэта і дадатковыя выплаты, і вызначаныя гарантыі, напрыклад, падаўжэнне кантрактаў на максімальны тэрмін добрасумленным работнікам. На жаль, усё яшчэ ёсць арганізацыі з абсалютна пустымі калектыўнымі дагаворамі, у якіх проста перапісаны нормы Працоўнага кодэкса.

Задача № 1 для прафсаюзнага актыву — звесці да нуля колькасць падобных фактаў.

Узровень і тэрміны

На працягу 2017 года прафсаюзы актыўна займаліся пытаннямі павышэння заработнай платы і захавання тэрмінаў яе выплаты. Дзякуючы калдагаворам, работнікі арганізацый і прадпрыемстваў раёна дадаткова атрымалі 1 мільён 512 тысяч рублёў.

У той жа час, кіраўнікі 9 арганізацый раёна за парушэнні прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.

Ахова працы

Прафілактыка вытворчага траўматызму, прафесійнага захворвання і ахова працы — над гэтым раённае аб’яднанне прафсаюзаў працуе штодзённа. Ладзіць маніторынгі, праверкі і семінары. Усе выяўленыя парушэнні выпраўляюцца, аднак зніжэння колькасці няшчасных выпадкаў пакуль дамагчыся не ўдалося: у СК «Дуброва», ААТ «Следзюкі», філіяле «Макранскі», ПМК-85 «Вадбуд», ААТ «Быхаўскі КАСЗ», раённым спажывецкім таварыстве, ААТ «Торфапрадпрыемства «Дняпроўскае» былі траўміраваны работнікі.

Яшчэ адна задача прафсаюзаў — узмацніць ролю грамадскіх інспектараў па ахове працы. Яны ёсць практычна на кожным прадпрыемстве і павінны аператыўна рэагаваць на тыя недапрацоўкі, якія могуць прывесці да трагедыі.

Даведка «МП»:
У мінулым годзе створаны тры прафсаюзныя пярвічныя арганізацыі: у ПГУП «Лесаруб і К», на СЗАТ «Агралінк» і ў аддзеле ўнутраных спраў райвыканкама.

Адпачынак і здароўе

Пазіцыя прафсаюзаў зразумелая: самы актыўны ўдзел у грамадскім жыцці раёна, рэальная праца на агульны станоўчы вынік.

Раённае аб’яднанне не застаецца таксама ў баку ад разнастайных мерапрыемстваў, у тым ліку тых, якія праходзяць па ініцыятыве ФПБ, а лепшыя члены прафсаюза і ветэраны — без заслужаных узнагарод да розных святаў.

Конкурсы прафмайстэрства і рознапланавыя акцыі — на правядзенне культурна-масавых раённых мерапрыемстваў затрачана 1363 рублі. Акрамя таго, пры садзейнічанні раённага аб’яднання 14 чалавек змаглі паправіць здароўе ў санаторыях ФПБ.

Лічбы «МП»:
81 пярвічная прафсаюзная арганізацыя і 3 цэхавыя, у якіх налічваецца 7935 членаў, уваходзяць у склад раённага аб’яднання прафсаюзаў.
Усе яны абаронены дзеяннем 72 калектыўных дагавароў і 4 пагадненняў.

Таццяна Зарэмба

     Гуманитарное сотрудничество Книга «Память Быховского района» Пилотная программа Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время #ПознайБеларусь Вниманию председателей и членов садоводческих товариществ

Разработка и сопровождение
КУП «МОЦИС», г. Могилев

© 2018г.
Быховский районный исполнительный комитет
Официальный сайт