18 мая 2024, 17:19
rubeende
logo

Быховский

районный исполнительный комитет

официальный сайт

213352, г. Быхов, ул. Ленина, д.31
Приемная: 8 (02231) 79-641
E-mail: byhov_rik@mogilev.by

Юныя быхаўчане і беларускі дзяржаўны ансамбль народнай музыкі «Свята» — на адной сцене

  • размер шрифта уменьшить размер шрифта увеличить размер шрифта
Юныя быхаўчане і беларускі дзяржаўны ансамбль народнай музыкі «Свята» — на адной сцене

Юныя мясцовыя таленты на адной сцэне з вядомымі беларускімі артыстамі! Здавалася б, для быхаўчан гэта мара. На днях яна стала рэальнасцю.

Аграгарадок Лудчыцы. На некалькі гадзін ён стаў сапраўднай культурнай сталіцай. У мясцовым ДК аншлаг — вольных месцаў няма. І ўсё дзякуючы XXXII Міжнароднай сацыяльна-творчай праграме «У будучыню — з надзеяй: па родных сцежках малой радзімы». Мэта маштабнага форуму больш чым высакародная — выяўленне адораных дзяцей, якія пражываюць на тэрыторыях, пацярпелых ад Чарнобыльскай катастрофы. Для іх, простых хлопцаў і дзяўчынак з глыбінак, гэта ўнікальная магчымасць праявіць сваё творчае «я». Бо шанец быць заўважанымі вопытнымі артыстамі выпадае не кожны дзень.

У гуле сярод глядзельных шэрагаў так і чутна: «Вось нечаканасць...», «Такія вядомыя — і раптам да нас...», «І нашы дзеткі разам з «зоркамі» праспяваюць ...»

І вось на сцэне яны — юныя таленты Быхаўшчыны. Іх сямёра. «Цудоўныя», лепшыя з лепшых. Розныя галасы і рэпертуар, а падабенства ў адным — Талент з вялікай літары.

Землякі за хлопцаў і дзяўчат хварэлі душой: апладысменты не змаўкалі, усмешкі не схадзілі з твараў. А імёны пераможцаў агляду-конкурсу суправаджаліся бурнымі авацыямі. Дар’я Марына, Ягор Вярчонаў, Вікторыя Ярмоленка — «тройка» быхаўскіх лідараў, адзначаная строгім судзействам міжнароднага праекта.

Уразіла членаў журы і харэаграфічнае выканальніцтва калектыва «Карамелькі» — яму ўручаны спецыяльны дыплом, падпісаны самім Ігарам Лучанком.

З радасным настроем сустракалі землякі і гасцей — беларускі дзяржаўны ансамбль народнай музыкі «Свята». Эмоцыі сапраўды залівалі. Каларытныя, яркія артысты ўразілі. Вакал, жывое інструментальнае суправаджэнне і харэаграфія — увесь спектр жанраў мастацтва ў паўтарагадзінным канцэрце. Калектыў адпрацаваў на ўсе сто адсоткаў — беларускія народныя песні чаргаваліся з аўтарскімі кампазіцыямі.

Ужо за кулісамі нязменны кіраўнік Міжнароднай сацыяльна-творчай праграмы «У будучыню — з надзеяй» Кацярына Копялева ў міні-інтэрв’ю «МП» падкрэсліла: планка падрыхтоўкі нашых дзяцей, выхаванцаў ДШМ, высокая.

— Тут прафесіяналізм педагогаў у наяўнасці, — выказала сваё меркаванне Кацярына Іванаўна. — Па майстэрству, манеры і ўзроўню выканальніцтва можна судзіць аб працы настаўніка. Тое, што мы чулі са сцэны, — велізарная праца, якая далёка выходзіць за рамкі школьнай праграмы. У гэтым годзе — моцныя вакалісты, у мінулым — не меньш гучныя калектывы. «Смяшаыiкi», «Надзейка», трыо саксафаністаў і ансамбль цымбалістаў. Быхаўшчына не перастае здзіўляць!

«Чарнобыльскі шлях» — менавіта так яшчэ ў мінулым годзе называўся Міжнародны праект. На сённяшні дзень ён некалькі змяніў звыклы фармат і назву — «У будучыню — з надзеяй». Зрэшты, задачы маштабнага форуму ранейшыя — выяўленне самых яркіх прадстаўнікоў падрастаючага пакалення з беларускіх, расійскіх і ўкраінскіх рэгіёнаў, пацярпелых ад наступстваў тэхнагеннай катастрофы.

Больш як 50 тысяч таленавітых дзяцей адзначаны за час існавання форуму. Для многіх менавіта гэта мерапрыемства стала стартавай пляцоўкай у творчай кар’еры. У іх ліку — ужо вядомыя артысты Ксенія Сітнік, Стэла, Ягор Фарашчан, Сяргей Мінскі. Хто ведае: магчыма, і ў быхаўскай «тройцы» атрымаецца падняцца на зорны алімп...

Ужо 21 мая яны адправяцца ў Мінск. Там пройдзе фінальны этап творчай праграмы. Выступленне на вялікай сцэне бок аб бок са знакамітымі артыстамі, майстар-класы ад прафесійных выканаўцаў, шырокая культурная праграма — сталіца яшчэ пачуе Быхаўшчыну!

Алеся МУХАЧОВА

     Гуманитарное сотрудничество Книга «Память Быховского района» Пилотная программа Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время #ПознайБеларусь Вниманию председателей и членов садоводческих товариществ

Разработка и сопровождение
КУП «МОЦИС», г. Могилев

© 2018г.
Быховский районный исполнительный комитет
Официальный сайт