19 мая 2024, 01:51
rubeende
logo

Быховский

районный исполнительный комитет

официальный сайт

213352, г. Быхов, ул. Ленина, д.31
Приемная: 8 (02231) 79-641
E-mail: byhov_rik@mogilev.by

Актывісты Быхаўскага камітэта БРСМ на чале з яго лідарам Маргарытай Галіноўскай наведалі ветэранаў

  • размер шрифта уменьшить размер шрифта увеличить размер шрифта
Актывісты Быхаўскага камітэта БРСМ на чале з яго лідарам Маргарытай Галіноўскай наведалі ветэранаў

З кожным годам іх усё менш: тыя, хто глядзеў у суровы твар вайны, нажаль, сыходзяць. Таму і робіць цяперашняе пакаленне ўсё магчымае, каб акружыць увагай застаўшыхся ветэранаў.

Моладзь заўсёды з задавальненнем наведвае іх, а напярэдадні Дня Перамогі, гэта проста святы доўг кожнага. Так, актывісты раённага камітэта БРСМ на чале з лідарам маладзёжнага руху Маргарытай Галіноўскай ужо пабылі ў некалькіх ветэранаў, уручылі ім падарункі, паштоўкі і кветкі, павіншавалі з надыходзячым святам.

Сярод такіх удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны — Рыгор Сталярчук. Дом па вуліцы Француза — асаблівы, бо яго фасад упрыгожвае шыльда «Тут жыве ветэран». Школьнікі наведваюць ветэрана круглы год. Асабліва зімой, у моцныя снегапады, дапамога школьнага дэсанту была вельмі дарэчы. А цяпер, калі ярка свеціць сонца, паўсюль квітнеюць сады і набліжаецца Дзень Перамогі, «БРСэмаўцы» завіталі зноў. Рыгор Астапавіч дзяліўся з гасцямі ўспамінамі аб вайне, распавядаў дзецям пра ўзнагароды. А яны ў сваю чаргу прымацавалі да каўняра яго пінжака яркую бутаньерку «Кветкі Вялікай Перамогі», падзякавалі за Перамогу, пажадалі здароўя і мірнага неба над галавой.

Ліка КАРАЛЁВА

     Гуманитарное сотрудничество Книга «Память Быховского района» Пилотная программа Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время #ПознайБеларусь Вниманию председателей и членов садоводческих товариществ

Разработка и сопровождение
КУП «МОЦИС», г. Могилев

© 2018г.
Быховский районный исполнительный комитет
Официальный сайт