19 мая 2024, 17:40
rubeende
logo

Быховский

районный исполнительный комитет

официальный сайт

213352, г. Быхов, ул. Ленина, д.31
Приемная: 8 (02231) 79-641
E-mail: byhov_rik@mogilev.by

Бяспека ў кожны дом! Быхаў

  • размер шрифта уменьшить размер шрифта увеличить размер шрифта
Бяспека ў кожны дом! Быхаў

Ратавальнікі Быхаўшчыны сустрэліся з грамадзянамі, якія вядуць асацыяльны лад жыцця, і актывам органа мясцовага кіравання Лудчыцкага сельскага выканаўчага камітэта.

Папярэджанне пажараў з’яўляецца адным з прыярытэтных напрамкаў дзейнасці Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Ні для каго не сакрэт, што пераважная большасць пажараў адбываецца па прычынах неасцярожнага абыходжання з агнём і парушэння правілаў эксплуатацыі пячнога ацяплення і электраабсталявання. «Папярэджаны — значыць узброены», — гаворыць народная мудрасць. Невыпадкова, менавіта з гэтых слоў і пачаўся выступ старшага інспектара групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Быхаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Сяргея Ісаенкі на базе грамадскага пункта аховы правапарадку ў аграгарадку Лудчыцы. Сяргей Васільевіч давёў да ўдзельнікаў акцыі аператыўнае становішча, падрабязна апісаўшы прычыны ўзнікнення кожнага з 44 пажараў, якія адбыліся на тэрыторыі раёна ў мінулым годзе. Не засталіся па-за ўвагай патрабаванні правілаў пажарнай бяспекі і актуальнасць устаноўкі аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, а прадэманстраваны фільм «Бяспека у кожны дом!» у чарговы раз прымусіў вяскоўцаў задумацца аб няўхільным выкананні супрацьпажарных правілаў.

Старшы інспектар групы прапаганды і ўзаемадзеяння
з грамадскасцю Быхаўскага РАНС Сяргей Ісаенка

     Гуманитарное сотрудничество Книга «Память Быховского района» Пилотная программа Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время #ПознайБеларусь Вниманию председателей и членов садоводческих товариществ

Разработка и сопровождение
КУП «МОЦИС», г. Могилев

© 2018г.
Быховский районный исполнительный комитет
Официальный сайт